Лінкальн (акруга, Мэн)
Акруга Лінкальн | |
---|---|
англ.: Lincoln County | |
Краіна | ЗША |
Статус | Акруга |
Уваходзіць у | Мэн |
Адміністрацыйны цэнтр | Уіскасет |
Дата ўтварэння | 1760 |
Насельніцтва (2020) | 35 237 |
Плошча | 1 812 км² |
Індэкс FIPS | 23015 |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Акруга Лінкальн (англ.: Lincoln County) — акруга на поўдні штата Мэн, ЗША. Насельніцтва на 2020 год складала 35 237 чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — горад Уіскасет.
Акруга была заснавана ў 1760 годзе Генеральным судом Масачусэтса з часткі акругі Ёрк, і названа ў гонар англійскага горада Лінкальн.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Плошча акругі складае 1 812 км², з іх 1 180 км² (65 %) — суша, а 631 км² (35 %) — вада. Размешчаны ў прыбярэжным рэгіёне, абмежаваным на поўдні залівамі Шыпскот і Масконгус, і ўключае некалькі астравоў у Атлантычным акіяне. На паўночным беразе возера Дамарыскота размешчаны Дзяржаўны парк возера Дамарыскот.[1].
Суседнія акругі
[правіць | правіць зыходнік]Дэмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Перапіс насельніцтва | |||
---|---|---|---|
Перапіс | Насельніцтва | %± | |
1790 | 29 733 | ||
1800 | 30 225 | 1.7% | |
1810 | 42 992 | 42.2% | |
1820 | 53 189 | 23.7% | |
1830 | 57 192 | 7.5% | |
1840 | 63 517 | 11.1% | |
1850 | 74 875 | 17.9% | |
1860 | 27 860 | -62.8% | |
1870 | 25 597 | -8.1% | |
1880 | 24 821 | -3% | |
1890 | 21 996 | -11.4% | |
1900 | 19 669 | -10.6% | |
1910 | 18 216 | -7.4% | |
1920 | 15 976 | -12.3% | |
1930 | 15 498 | -3% | |
1940 | 16 294 | 5.1% | |
1950 | 18 004 | 10.5% | |
1960 | 18 497 | 2.7% | |
1970 | 20 537 | 11% | |
1980 | 25 691 | 25.1% | |
1990 | 30 357 | 18.2% | |
2000 | 33 616 | 10.7% | |
2010 | 34 457 | 2.5% | |
2020 | 35 237 | 2.3% |
Паводле перапісу 2020 года ў акрузе Лінкальн жылі 35 237 чалавек. Сярэдні ўзрост насельніцтва — 51,2 год. Насельніцтва акругі па ўзроставым дыяпазоне размеркавалася наступным чынам: 16,9 % — жыхары маладзейшыя за 18 гадоў, 55,3 % — ад 18 да 65 гадоў і 27,8 % — ва ўзросце 65 гадоў і старэй. Расавы склад: белыя — 94,3 %, афраамерыканцы — 0,5 %, карэнныя амерыканцы — 0,3 % і азіяты — 0,7 %. 1,1 % насельніцтва — лацінаамерыканцы[2].
У 2020 годзе медыяны даход на сям’ю ацэньваўся ў 83 048 $, на хатнюю гаспадарку — у 62 121 $. 10,6 % насельніцтва пражываюць за рысай беднасці. 37,6 % маюць вышэйшую адукацыю. 51,3 % былі супрацоўнікамі прыватных кампаній, 7,1 % — самазанятыя работнікі, 13,2 % — супрацоўнікі прыватных некамерцыйных арганізацый, 14,8 % — дзяржаўныя служачыя, 13,6 % — самазанятыя ў уласным незарэгістраваным бізнесе або хатняй гаспадарцы[2].
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Царква ва Уалдабора, Мэн
-
Возера Дамарыскота
-
Дом мытні 1870 года ва Уіскасеце
Зноскі
- ↑ Lincoln County, Maine, United States . Britannica. Праверана 2 студзеня 2023.
- ↑ а б Lincoln County, Maine . Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 2 студзеня 2023.